Навукоўцы стварылі біяпрынтар з Lego, на якім можна надрукаваць чалавечую скуру

У аснове прылады — міні-кампʼютар Lego Mindstorms, які для друку выкарыстоўвае «біячарніла». Кампʼютар перамяшчае асадку з гелем, у якім знаходзіцца ўзор чалавечых клетак, і пры дапамозе спецыяльнай праграмы друкуе скуру ў 3D-фармаце.

28.04.2023 / 23:14

Дэталі для такога прынтара вельмі танныя ў параўнанні са стандартным навуковым абсталяваннем — усяго 625 даляраў, а сабраць апарат можна цягам дня. Навукоўцы апублікавалі дызайн прынтара, каб даследчыкі па ўсім свеце маглі пабудаваць свой уласны.

З дапамогай прынтара спецыялісты спадзяюцца вывучыць развіццё хвароб скуры. Распрацоўшчыкі адзначаюць, што апарат магчыма перапраграмаваць для стварэння ўзораў не толькі скуры, але і іншых тканак арганізма.

Чытайце таксама:

Вынаходнік стварыў самы хуткі ў свеце смеццевы бак

Папугаяў навучылі карыстацца зумам, і яны перасталі пачувацца самотна

Мексіканскія ўлады выявілі амаль 10 тон вадкага метамфетаміну ў бутэльках ад тэкілы

Nashaniva.com