Ізаляцыя і нуда могуць выклікаць у птушак псіхалагічныя праблемы. Папугай пачынае неспакойна хадзіць, гайдацца на месцы, ці нават выдзіраць сваё пер’е. Як паказалі вынікі даследавання, відэазванкі могуць палепшыць якасць жыцця хатняга папугая.

Даследчыкі ў ЗША навучылі папугаяў сазвоньвацца па відэасувязі. Падчас эксперыменту птушкам давалі планшэт, затым паказвалі, як націскаць на кнопку званка і адказваць на выклік. Пры дапамозе гаспадароў папугаі дакраналіся да фатаграфіі іншай птушкі на экране планшэта, каб патэлефанаваць ёй.

Птушкі зрабілі 147 усвядомленых званкоў адна адной падчас даследавання. Яны сталі паводзіць сябе больш сацыяльна: часцей прыхарошвацца, дэманстраваць «суразмоўцам» свае цацкі, а некаторыя нават навучыліся новым словам і песням ад сародзічаў.

У мінскім заапарку могуць завесці пінгвінаў

У Белавежскай пушчы палічылі баброў

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0