Беларускія ракетчыкі скончылі вучыцца абыходжанню з тактычнай ядзернай зброяй

Разлікі аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр-М» ракетных войскаў Узброеных сіл Беларусі завяршылі практычную падрыхтоўку ў Расіі, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

22.04.2023 / 21:45

Сёння беларускія вайскоўцы прызямліліся на аэрадроме «Мачулішчы» пасля праходжання поўнага цыкла навучання на адным з палігонаў Узброеных Сіл РФ.

Беларускія ракетчыкі адправіліся ў Расію 4 красавіка. Планавалася, што яны пройдуць курс навучання па абыходжанні з тактычнымі ядзернымі ракетамі для комплексаў «Іскандэр-М».

У канцы сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Беларусі будзе размешчаная тактычная ядзерная зброя. Тады ж ён паведаміў, што падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў пачнецца з 3 красавіка. 

Чытайце таксама:

Генеральны сакратар НАТА: Ядзерныя пагрозы Расіі нас не запалохаюць, падтрымка Украіны працягнецца

G7: Пагроза размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі непрымальная

«Асцерагаецца, што апазіцыя пачне выкарыстоўваць сілавы сцэнар». Чаму Лукашэнка загаварыў пра дадатковыя гарантыі бяспекі ад РФ?

Nashaniva.com