Ракетны комплекс «Іскандэр». Фота: militaryrussia.ru

Ракетны комплекс «Іскандэр». Фота: militaryrussia.ru

«Беларускім вайскоўцам трэба прайсці поўны цыкл навучання на адным з палігонаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Асноўнымі пытаннямі для вывучэння стануць далейшае ўдасканаленне практычных навыкаў у падрыхтоўцы ракетнага комплексу да прымянення, трэніроўцы ў яго разгортванні, а таксама правядзенне вучэбна-баявых пускаў», — адзначылі ў абаронным ведамстве.

У беларускім Мінабароны таксама праінфармавалі, што «асабоваму складу разлікаў трэба будзе дэталёва вывучыць пытанні ўтрымання і прымяненне тактычных ядзерных боепрыпасаў АТРК «Іскандэр-М».

Нагадаем, што раней Уладзімір Пуцін паведаміў, што Расія па просьбе беларускага боку размесціць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Пуцін дадаў, што расійскі бок ужо дапамагае беларускім калегам пераабсталяваць іх самалёты, а таксама перадаў Беларусі комплекс «Іскандэр», які можа быць носьбітам тактычнай ядзернай зброі.

Пяскоў адказаў на пытанне пра тое, хто будзе кантраляваць ядзерную зброю ў Беларусі

«Будзе прысунута да заходніх межаў Саюзнай дзяржавы». Пасол Грызлоў пра ядзерную зброю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1