У Віцебскай вобласці ў красавіку за бесцань прадаюцца шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны

У Віцебскай вобласці шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны выстаўленыя камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» на таргі ў красавіку. Некаторыя аб'екты будуць прадавацца з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, то-бок 37 рублёў, піша «Віцебская вясна».

06.04.2023 / 17:39

Кляштар кармелітаў у Глыбокім

Прадаць збіраюцца колішні кляштар кармелітаў у Глыбокім, станцыйны дом у вёсцы Паграбенка Сенненскага раёна і спіртзавод у аграгарадку Полымя ў тым самым раёне.

Таксама прапануюцца да продажу былы вінаробны завод па вуліцы Пакроўскай і адміністрацыйны будынак па вул. 1-я Чырвонабрыгадная ў Віцебску, графская сядзіба ў вёсцы Відзы-Лаўчынскія Браслаўскага раёна.

За тры месяцы гэтага года, па звестках «Віцебскаблмаёмасці», на аўкцыёнах удалося прадаць 37 аб'ектаў, што дазволіла не толькі папоўніць дзяржаўны бюджэт на 262 тысячы рублёў, але і ўцягнуць аб'екты, якія не выкарыстоўваюцца, у гаспадарчае абарачэнне.

Чытайце таксама:

У Сенненскім раёне выставілі на продаж рэшткі маёнтка, у якім некалі працаваў Янка Купала

Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя

«Нават калі выдаткі не вернуцца, я ўсё адно буду шчаслівы». Фермер з Драгічынскага раёна аднаўляе будынак, які памятае Ажэшку

Nashaniva.com