У Мінску з'явяцца вуліцы Шчамялёва і Лужаніна

У Мінску на тэрыторыі жылога комплекса «Мінск Свет» праектуюцца дзве новыя вуліцы і ўжо нават вызначана, у гонар каго іх назавуць, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

25.03.2023 / 19:50

План жылога комплекса «Мінск Свет»

Адна з гэтых вуліц будзе насіць імя народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Ягоныя працы экспанаваліся ў многіх краінах свету і захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Шчамялёў памёр 14 студзеня 2021 года, пражыўшы амаль 98 гадоў.

Яшчэ адной праектаванай вуліцы «Мінск Свету» прысвоена імя беларускага пісьменніка Максіма Лужаніна (1909—2001). Ён быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша», а з 1944 года працаваў намеснікам кіраўніка аддзела культуры ў рэдакцыі газеты «Звязда» і адказным сакратаром часопіса «Вожык».

Акрамя таго, падкарэктавалі назву плошчы Стары аэрапорт. Цяпер абодва словы ў ёй у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі мусяць пісацца з вялікай літары: «плошча Стары Аэрапорт».

Чытайце таксама:

У Кіеве будзе вуліца Уладзіміра Караткевіча

З'явілася першая вуліца Вячаслава Кебіча

Яшчэ ў адным горадзе захацелі мець вуліцу Філарэта

Nashaniva.com