У тым ліку вуліца Дабралюбава будзе называцца імем беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

«На працягу дзесяцігоддзяў Крэмль спрабаваў навязаць украінцам сваю перавагу, і гэта выразна было адлюстравана ў назвах гарадскіх аб’ектаў. Расія адкрыта перакрыўляла гістарычныя падзеі і знішчала ўкраінскую культуру. І падчас поўнамаштабнай вайны гэта выразна ўсё ўсвядомілі. Ужо год гарадскія ўлады сумесна з грамадскасцю ў сталіцы праводзяць маштабны працэс дэрусіфікацыі. У нас ёсць свае паэты, філосафы, навукоўцы, грамадскія дзеячы і героі, якія ў розныя перыяды працавалі на карысць і абаранялі наш горад, краіну ў цэлым», — напісаў сакратар Кіеўскай гарадской рады Уладзімір Бандарэнка.

Усяго ў Кіеве перайменавана ўжо 288 аб'ектаў.

Уладзімір Караткевіч вучыўся ў Кіеве і нават нейкі час працаваў у школе. У Кіеве каля беларускага пасольства ёсць помнік пісьменніку.

Варта зазначыць, што ў Мінску няма ні помніка, ні вуліцы імя пісьменніка, а вуліца Караткевіча названа ў гонар падпольшчыка.

Уладзімір Караткевіч. Сакрэты культавага пісьменніка

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0