З чацвёртай чвэрці ў школьнае меню ў Мінску ўключаць пельмені і хот-догі

У Мінску, прааналізаваўшы вопыт дзвюх школ і гімназіі, будуць удасканальваць сістэму гарачага харчавання ў школьных сталовых, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». У чацвёртай чвэрці ва ўсіх школах Мінска плануецца даваць дзецям пельмені, курыныя крылцы і галёнкі, рассыпістыя кашы і хот-догі.

25.03.2023 / 18:37

Фота ілюстрацыйнае

Дырэктар камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч кажа, што «ўсе гэтыя новыя стравы вельмі спадабаліся дзецям».

«Аднак упор мы робім не толькі на ўключэнне новых страў, але і на магчымасць выбару, каб штодня вучань мог аддаць перавагу аднаму з некалькіх варыянтаў комплексаў», — сказала Лукашэвіч. У будучыні ж мяркуецца даваць на выбар тры абедзенныя комплексы.

Паведамляецца, што апраўдалася ўключэнне ў меню прыпушчанай гародніны. На поўднік дзецям давалі зярнёны тварог з рознымі напаўняльнікамі, таксама дзецям падабаюцца фасоля ў таматным соўсе і макароны.

Чытайце таксама:

«Рыбу любіце?» Дзеці расказалі Раману Галоўчанку, што яны любяць у школьным харчаванні ВІДЭА

У Акадэміі навук Беларусі абмеркавалі, колькі настаўнікі павінны плаціць за абеды ў школах. Прыдумалі цікавую схему

Эксперымент па рэарганізацыі школьнага харчавання падоўжаць да канца навучальнага года

Nashaniva.com