У АН абмеркавалі харчаванне настаўнікаў у школах. Фота: Станіслаў Лабаты / Sputnik

 У АН абмеркавалі харчаванне настаўнікаў у школах. Фота: Станіслаў Лабаты / Sputnik

«З пачатку гэтага года абмяркоўваюцца пытанні аб арганізацыі харчавання настаўнікаў у школьнай сталовай. Пытанне — колькі настаўнікі павінны плаціць за абед?» — звярнуў увагу адзін з дакладчыкаў, прафесар кафедры таваразнаўства і арганізацыі гандлю БДУТ Сяргей Масанскі.

Паводле яго слоў, цяпер абмяркоўваюцца цэнавыя каэфіцыенты для настаўнікаў, якія знаходзяцца з дзецьмі ў сталовай падчас абеду (часцей за ўсё гэта класныя кіраўнікі), і для іншых педагогаў.

«Калі яны будуць плаціць столькі ж, як школьнікі, то гэта разглядаецца як неабгрунтаваная льгота. У нас ёсць прапанова. Разглядаем гэта такім чынам: для настаўнікаў, якія знаходзяцца непасрэдна з дзецьмі ў сталовай за адным сталом падчас абеду, каэфіцыент будзе 1,0 — гэта значыць, харчаванне за тую ж цану, як і для школьнікаў», — адзначыў ён.

Для ўсіх іншых настаўнікаў, не занятых з дзецьмі ў абедзеннай зале, прапануецца ўстанавіць каэфіцыент 1,3.

«Для інфармацыі скажу: цяпер школьны абед для старэйшых школьнікаў каштуе да 2 рублёў. Але ў першым выпадку настаўнік займаецца педагагічнай выхаваўчай працай, гэта значыць, фармаваннем у дзяцей правільных харчовых паводзін.

У Нямеччыне, Швецыі і Фінляндыі настаўнікам выдаткі на абед кампенсуе дзяржава. Або час, праведзены ў сталовай з вучнямі, залічваецца ў якасці дадатковай педагагічнай нагрузкі», — канстатаваў Масанскі.

Раней настаўнікі з шэрагу школ паведамлялі, што ім забаранілі купляць ежу ў сталовых, дзе харчуюцца вучні. Прычына ў тым, што цэны на школьныя абеды субсідуюцца, і яны ўстаноўленыя менавіта для дзяцей.

Пазней Мінадукацыі заявіла, што праблем з харчаваннем настаўнікаў няма ні ў адной школе краіны, і назваў гэта фэйкам. Кіраўнік ведамства Андрэй Іванец у сваю чаргу анансаваў прыняцце папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі, якая ўстанаўлівае ўсе ўмовы для такога харчавання. Аднак кошт абеду будзе «з невялікім павышаючым каэфіцыентам».

Клас
1
Панылы сорам
34
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3