Чарга з фур на беларуска-польскай мяжы расцягнулася на 30 кіламетраў

Чарга фур на беларуска-польскай мяжы дасягнула в. Федзькавічы, што ў Жабінкаўскім раёне, якая размешчана на трасе М1.

25.03.2023 / 15:58

Пра гэта сёння паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

«Чарга з грузавых аўтамабіляў, якія накіроўваюцца ў пункт пропуску «Казловічы» («Кукурыкі» на польскім баку), расцягнулася прыкладна на 30 км. Чарга з фур ужо практычна дасягнула вёскі Федзькавічы ў Жабінкаўскім раёне, якая размешчаная на трасе М1», — распавёў чыноўнік.

Чытайце таксама:

Польскія транспартнікі пачынаюць страйк. Яны скардзяцца на тое, што беларусы і расіяне выцясняюць іх з рынку

Як закрыццё «Баброўнікаў» і іншыя абмежаванні паўплывалі на дастаўку тавараў

На мяжы з Расіяй чарга з фур сёння сягала некалькіх кіламетраў

Nashaniva.com