Сённяшняя чарга з фур на беларуска-расійскай мяжы. Фота: сацыяльныя сеткі

Сённяшняя чарга з фур на беларуска-расійскай мяжы. Фота: сацыяльныя сеткі

Па словах кіроўцаў, на трасе М-1 10 гадзін таму чарга з беларускага боку сягала да 7 кіламетраў. З расійскага меней — да двух кіламетраў.

«На беларускім баку стаіць пост. Супрацоўнікі не спыняюць легкавікі, а толькі фуры. На расійскім баку на стацыянарным мытным пункце пропуску пагранічнікі тармозяць легкавы транспарт, каб спраўдзіць пашпарты. Але іх больш цікавяць фуры, якія трасуць сур'ёзна.

Апошні раз такую чаргу бачыў на мяжы ў напрамку Смаленска ў 2020 годзе, калі ў Расіі ўвялі кавідны каранцін», — распавядае адзін з кіроўцаў.

На 20-ю гадзіну чарга фур з абодвух бакоў мяжы сягала да 1 кіламетра. Машыны чакалі мытнага і транспартнага кантролю. Кіроўцы кажуць, што чэргі з фур апошнім часам становяцца звыклай з'яваю.

Чытайце таксама:

Працягваецца ідэалагічнае супрацьстаянне ўкраінскіх і беларускіх пагранічнікаў ВІДЭА

На літоўскай мяжы зафіксавалі новы рэкорд цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі

На пункце пропуску «Каменны Лог» фура ўрэзалася ў рэйсавы аўтобус

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3