Беларускую краму «Да дому» адкрыюць у Чачні

Беларускі магазін «Да дому», асартымент тавараў якога павінен замясціць замежныя брэнды Zara Home і IKEA, плануюць адкрыць у Грозным. Пра гэта ў сераду ТАСС паведаміла старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.

23.03.2023 / 08:34

Крама «Да дому» ў гандлёвым цэнтры Dana Mall. Фота: OL

«Мы хочам у Грозным адкрыць «Да дому». Сёння правялі перамовы з кіраўніцтвам «Грозны-мол», яны сказалі свае ўмовы, мы свае. Пралічым бізнэс-план і калі ўсё пройдзе, гэта будзе першая такая беларуская крама ў Расіі», — адзначыла Лугіна.

Паводле яе слоў, у Грозным і прылеглых гарадах Паўночнага Каўказа ёсць патэнцыял, і беларускі бок гатовы заходзіць праз вытворчасць, а таксама асвойваць гандлёвую сетку.

«Напраўду еўрапейскія брэнды досыць масавыя, ствараліся дзесяцігоддзямі і адшываліся ў азіяцкіх краінах. Такі аб'ём мы чыста фізічна не зможам замяніць, але тым не менш па хатнім тэкстылі рэальна зрабіць якасна, модна, даступна. Што тычыцца адзення, то я думаю часткова ў стане беларускі пром абсалютна замяніць модным і якасным адзеннем», — адзначыла яна.

Чытайце таксама:

Стала вядома, каму належыць сетка «Да дому» — беларускі адказ Ikea і Zara Home

Nashaniva.com