У гандлёвым цэнтры Dana Mall адкрылася першая крама «Да дому». Фота: OL

У гандлёвым цэнтры Dana Mall адкрылася першая крама «Да дому». Фота: OL

Цяпер у сетцы фірменнага гандлю Аршанскага льнокамбіната — адна крама «Да дому» ў Мінску і больш за 20 крам пад брэндам «Беларускі лён» па ўсёй краіне. Самая першая з іх адкрылася ў 2009 годзе ў ГЦ «Сталіца».

Аршанскі льнокамбінат працуе на некалькіх пляцоўках у Оршы і лічыцца адной з найбольшых кампаній у СНД і Еўропе па выпуску льняных вырабаў. Прыкладна 80 працэнтаў аршанскай прадукцыі ідзе на экспарт.

«Да дому» адкрыўся 3 сакавіка ў сталічным ГЦ Dana Mall. У магазіне прадаюцца пасцелі, дамашні тэкстыль, посуд, прадметы інтэрʼера з фарфору і керамікі ды іншыя вырабы прыкладна 20 беларускіх вытворцаў.

Адкрыць «Да дому» вырашылі на фоне сыходу з Беларусі кампаніі IKEA і закрыцця крам дацкай сеткі Jysk, якая спецыялізуецца на тэкстылі і таварах для дома.

Чытайце таксама:

Дзе даражэй — у Zara Home ці ў яе беларускім аналагу

«Няма таго, што раньш было»: што зараз на месцы JYSK і H&M

Клас
15
Панылы сорам
17
Ха-ха
17
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
7