Выручка ад размяшчэння турыстаў у беларускіх гатэлях зменшылася аж на 83%

Выручка, якая паступіла ад размяшчэння турыстаў у гатэлях Беларусі, у 2022 годзе склала 261 млн рублёў (99,7 млн даляраў па сярэднім курсе Нацбанка за год). Пра гэта сведчаць апублікаваныя 21 сакавіка звесткі Белстата.

21.03.2023 / 21:50

Фота ілюстрацыйнае

Выручка ад размяшчэння ў гатэлях беларускіх грамадзян склала 104 млн рублёў, іншаземцаў — 156,6 млн.

У параўнанні з 2021 годам выручка знізілася амаль на 83% — год таму яна была на ўзроўні 1,53 млрд рублёў (602 млн даляраў). Пры гэтым іншаземцы тады забяспечылі прыток 1,4 млрд рублёў, а на беларусаў прыпала ўсяго 128 млн выручкі.

Выручка, якая паступіла ад размяшчэння турыстаў не ў гатэлях, а ў іншых памяшканнях, у 2022 годзе склала 57,6 млн рублёў (20,9 млн даляраў). У 2021 годзе Яна была ў памеры 63,1 млн рублёў (25 млн даляраў). 

Чытайце таксама:

Беларускі турбізнэс сёлета не будзе ў стане задаволіць попыт на выязны турызм

Шмат расіян, літоўцаў і латышоў, мары пра наплыў узбекаў. Падведзеныя вынікі беларускага турыстычнага сезона

«Сярэдні клас памёр, таму я зачыняюся». Уладальнік мінскага рэстарана расказаў пра праблемы грамадскага харчавання

Nashaniva.com