Мінтранс назваў звесткі пра планаваныя звальненні на чыгунцы ўкідам

Міністэрства транспарту і камунікацый аператыўна адрэагавала на інфармацыю, што нібыта на Беларускай чыгунцы рыхтуюцца масавыя звальненні, адмаўляючы яе праўдзівасць.

10.03.2023 / 21:53

«У шэрагу інтэрнэт-крыніц з'явіліся паведамленні пра нібыта запланаваныя масавыя скарачэнні на Беларускай чыгунцы. Дадзеныя «інфармацыйныя ўкіды» не адпавядаюць рэчаіснасці», — заявіла прэс-служба міністэрства.

Сёння «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» паведаміла, што, паводле яе крыніц, БЧ плануе скараціць каля 8 тысяч чалавек у сувязі скарачэннем даходаў ад перавозак з-за дзеяння санкцый.

Чытайце таксама:

БЧ плануе звольніць 8 тысяч супрацоўнікаў — «Супольнасць чыгуначнікаў»

Беларуская чыгунка хоча прыцягнуць 5 мільёнаў даляраў ад продажу токенаў

Nashaniva.com