Зяленскі пракаментаваў заяву Лукашэнкі пра «пакт аб ненападзенні»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што для Украіны вельмі важна, каб Беларусь не страціла сваёй незалежнасці і не ўступіла, нягледзячы на які б то ні было ўплыў, у «абсалютна ганебную вайну».

24.01.2023 / 16:54

«Усё, што Украіна афіцыйна прапануе, вы чуеце. Мы нападаць на Беларусь не збіраемся і ніколі не збіраліся. Няма такіх намераў», — сказаў прэзідэнт Украіны на брыфінгу з нагоды візіту прэзідэнта Фінляндыі.

«Гэта галоўны сігнал ад усяго ўкраінскага народа да беларускага народа», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што Украіна прапаноўвала заключыць пакт аб ненападзенні

Nashaniva.com