Фота: БелТА

Фота: БелТА

«З аднаго боку, просяць нас, каб мы ні ў якім разе не ваявалі з Украінай, каб нашы войскі туды не рухаліся. Пакт аб ненападзенні прапануюць заключыць. А з іншага боку, рыхтуюць гэтую грымучую сумесь і ўзбройваюць іх [баевікоў]. Польшча, Літва наогул ачумелі, — недыпламатычна выказаўся на адрас суседніх краін Аляксандр Лукашэнка.

— Навошта гэта ім трэба? Незразумела». 

Ëн таксама пагражаў беларускаму народу жорсткімі рэпрэсіямі ў адказ на любыя праявы незадаволенасці.

«Нам па перыметры хапае пытанняў — і ў паветранай прасторы, і на зямлі, зялёная мяжа. У нас там хапае праблем. Дай бог утрымаць усё гэта. А яшчэ ўнутры нам хтосьці будзе ствараць? Таму рэакцыя на вось гэтую ўнутраную не апазіцыю, а экстрэмістаў — вылезлі з-пад плінтуса, не вылезлі — будзе жорсткая. І хай не крыўдзяцца: мы папярэджвалі», — выказаўся Лукашэнка (яго словы прыводзіць БелТА).

На сустрэчы з расійскім міністрам Лаўровым на мінулым тыдні ён пахваліў Украіну за тое, што яна выступіла супраць санкцый у дачыненні да Беларусі.

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
30