Раман Абрамовіч незадоўга да вайны перавёў мільярды даляраў на дзяцей

Буйны расійскі прадпрымальнік Раман Абрамовіч незадоўга да расійскага поўнамаштабнага нападу на Украіну перавёў значную частку сваіх грошай у траставыя фонды ўласных дзяцей, піша The Guardian са спасылкай на дакументы, якія здабылі яго журналісты.

06.01.2023 / 21:52

Раман Абрамовіч. Фота: AP Photo/Martin Meissner

Перадача кантролю над траставымі фондамі была запушчаная ў 2022 годзе, літаральна за тры тыдні да пачатку вайны.

«Аналіз паказвае, што змены ў дакументах зрабілі семярых дзяцей Абрамовіча, малодшаму з якіх дзевяць гадоў, бенефіцыярамі трастаў на суму не менш чым 4 млрд даляраў, хоць агульны кошт можа быць нашмат вышэйшы», — піша выданне.

Урады Вялікабрытаніі і ЕС кваліфікуюць Абрамовіча як пракрамлёўскага алігарха і ў сакавіку 2022 года ўвялі супраць яго санкцыі за тое, што ён нібыта мае выгаду з блізкіх адносін з Пуціным. Сам жа Абрамовіч адмаўляе фінансавыя сувязі з Крамлём і падаў у суд, каб скасаваць меры ЕС.

Таксама ён быў заўважаны ў спробах выступіць як пасярэднік паміж украінскімі і расійскімі ўладамі. Так, з ягоным удзелам адбываўся абмен прарасійскага ўкраінскага палітыка Віктара Медзведчука на палоненых вайскоўцаў палка «Азоў».

Чытайце таксама:

Як насамрэч мянялі Медзведчука і камандзіраў «Азова». Невядомыя падрабязнасці

Кампанія Абрамовіча больш за 10 гадоў забяспечвала армію РФ

Зяленскі прасіў Байдэна не ўводзіць санкцыі супраць Рамана Абрамовіча. Ён можа яшчэ спатрэбіцца

Nashaniva.com