Падобныя расследаванні могуць стаць абгрунтаваннем для ўвядзення новых санкцый супраць Абрамовіча або Evraz.

OCCRP прыводзіць некалькі прыкладаў. Напрыклад, завод Evraz у Заходняй Сібіры атрымаў з 2015 па 2018 год кантрактаў на 2,8 млн даляраў ад неназванай дзяржаўнай кампаніі за пастаўкі нафтапрадуктаў і прадуктаў з вугалю, якія маглі выкарыстоўвацца для вытворчасці выбуховых рэчываў. У 2018 годзе ніжнетагільскі завод Evraz паставіў сталі на 1,4 млн даляраў «Уралвагонзаводу» — там робяць вагоны для Расійскай чыгункі і танкі.

Як піша OCCRP, у Evraz адмаўляюць любыя сувязі з расійскай абаронкай і вайсковымі кантрактамі.

Абрамовіч і яго кампанія Evraz пакуль знаходзяцца толькі пад санкцыямі Вялікабрытаніі, а сам бізнэсмен асобна — яшчэ і пад санкцыямі ЕС.

ЗША пакуль не ўключалі Абрамовіча або Evraz ў санкцыйныя спісы, хоць ужо ўводзілі іх супраць расійскіх металургаў, напрыклад, «Северсталі» і яе ўладальніка Аляксея Мардашова.

Вялікабрытанія тлумачыла санкцыі тым, што Evraz вырабляе розныя камплектуючыя для чыгункі, па якой ідуць ваенныя пастаўкі для расійскага войска ва Украіне. З-за брытанскіх санкцый Абрамовіч быў вымушаны прадаць футбольны клуб «Чэлсі». The Wall Street Journal пісала, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прасіў прэзідэнта ЗША выключыць Абрамовіча з санкцыйных спісаў, бо той удзельнічае ў перамовах паміж Расіяй і Украінай. Пазней Блумберг паведамляў, што ўлады ЗША ўсё ж абдумваюць уключэнне Абрамовіча ў спісы. Абрамовіч пры гэтым спрабуе абскардзіць сваё ўключэнне ў санкцыйныя спісы ЕЗ і Вялікабрытаніі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3