Вальфовіч расказаў, што за пратакол падпісалі Хрэнін і Шайгу

У пачатку снежня міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу сустрэўся ў Мінску з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным і Аляксандрам Лукашэнкам. Міністры падпісалі пратакол аб унясенні змен у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы. Сэнс гэтых змен не паведамляўся.

30.12.2022 / 23:53

Фота: «Пул першага»

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч агучыў некаторыя дэталі таго дакумента.

«Дапаўненні і змены, якія ўнесены ў дзейнае пагадненне ў пачатку снежня падчас сустрэчы кіраўнікоў ваенных ведамстваў дзвюх краін, дазваляюць ствараць любую па складзе і колькасці групоўку войскаў адэкватна абстаноўцы, якая складваецца», — сказаў Вальфовіч у інтэрв'ю «Спутніку».

Ён дадаў, што ўсе астатнія пытанні ў дзейным пагадненні аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ў цяперашняй сітуацыі «не патрабуюць перагляду або дадатковых карэкціровак».

Nashaniva.com