Фота: «Ваяр»

Фота: «Ваяр»

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны Расійскай Федэрацыі, генерал арміі Сяргей Шайгу абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Таксама яны падпісалі пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года.

Сэнс гэтых зменаў не паведамляецца. 

«Беларускі Гаюн» піша, што падпісанне дакументаў адбылося не ў будынку Міністэрства абароны або іншага ведамства, а проста на аэрадроме ў Мачулішчах, верагодна, у будынку камандавання ВПС і СПА УС РБ, што «вельмі нетыпова і толькі падкрэслівае нейкую спешку».

Адразу пасля падпісання дакументаў Шайгу з Хрэніным накіраваліся ў Палац Незалежнасці на сустрэчу з Лукашэнкам.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
72