Гарызонтаўскія ноўтбукі будуць прадаваць у мінскай «Сталіцы»

Крама беларускіх ноўтбукаў, якія выпускае завод «Гарызонт», з'явіцца ў мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца». Адкрыць яе плануюць да лютага 2023 года. Пра гэта расказала намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, паведамляе «Sputnik Беларусь».

27.12.2022 / 20:11

Лазарэвіч таксама паведаміла, што «Гарызонт» ужо нібыта выпусціў 4 тысячы ноўтбукаў, а ў наступным годзе збіраецца вырабіць да 200 тысяч.

Прэзентацыя ноўтбукаў «Гарызонт», якая адбылася 22 снежня ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk, была, па словах Лазарэвіч, праведзена выключна для прэзентацыі навінкі, а цяпер купіць беларускія камп'ютары можна на сайце прадпрыемства. 

Першы беларускі ноўтбук пакуль будзе даступны толькі ў адной канфігурацыі ў корпусе сіняга колеру з 8 гігабайтамі аператыўнай памяці, 256 гігабайтамі фізічнай і ўбудаванай відэакартай. 

Чытайце таксама:

Ноўтбукі ад «Гарызонта» ўсё ж з'явіліся ў продажы. Дзе можна набыць?

Беларускія ноўтбукі зніклі з продажу праз тры дні пасля пачатку. І гэта не выглядае, як ажыятаж 

«Гарызонт» пачаў прадаваць ноўтбукі. Якая цана?

Nashaniva.com