Мінсельгасхарч: Ніякай забароны на пастаўкі мяса і малака ў Расію няма

Ні пра якую забарону паставак мяса-малочнай прадукцыі ў Расію не можа ісці і гаворкі, заявілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, каментуючы інфармацыю, якая раней з'явілася ў расійскай прэсе.

10.10.2022 / 18:14

Фота: Мінск-навіны

«Беларусь — надзейны гандлёвы партнёр. Ні пра якую забарону альбо частковае прыпыненне паставак мяса-малочнай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю не можа ісці і гаворкі», — заявілі ў Мінсельгасхарчы.

Цяпер, маўляў, адкрытыя для паставак прадуктаў харчавання ў Расію 37 буйных прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасці (88% ад агульнай колькасці) і 30 птушкафабрык (79% ад агульнай колькасці).

Раней расійскае выданне «КоммерсантЪ» напісала, што беларускія ўлады ўвялі абмежаванні на вываз прадукцыі за мяжу для сямі буйных вытворцаў мяса-малочнай галіны. Аўтары артыкула спасылаліся на ліст дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 5 кастрычніка.

Чытайце таксама:

СМІ: Улады забаранілі вываз мясной і малочнай прадукцыі буйных вытворцаў

Nashaniva.com