Заходняя разведка: выбухі на крымскім аэрадроме «Сакі» пакінулі Чарнаморскі флот без паловы авіяцыі
Пра тое, што выбухі на аэрадроме «Сакі» ў Крыме 9 жніўня нібыта пакінулі Расію без паловы авіяцыі Чарнаморскага флоту, заявіў журналістам высокапастаўлены прадстаўнік заходняй разведкі.
19.08.2022 / 16:32
Атака на аэрадром, якую неафіцыйна прыпісвае сабе Украіна, «вывела са строю больш за палову баявых самалётаў марской авіяцыі Чарнаморскага флоту Расіі», сказала неназваная крыніца.
Прадстаўнік разведкі дадаў, што ў расійскіх узброеных сілаў заканчваюцца боепрыпасы, і ў заходніх разведак ёсць мноства сведчанняў гэтаму.
На наступны дзень пасля выбухаў на аэрадроме «Сакі» Генштаб УСУ паведаміў, што там былі знішчаныя дзевяць самалётаў.