Расійскія тэлеграм-каналы назвалі некалькі версій выбухаў на тэрыторыі авіябазы ў Навафёдараўцы. Ніводная з іх не кажа пра паспяховую атаку з боку УСУ.

Так, адразу некалькі выданняў паведамляюць, што прычынай выбухаў на тэрыторыі авіябазы стаў пажар пры пагрузцы паліва.

Галоўны рэдактар тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян заявіла, што выбухі ў Навафёдараўцы — не «прылёты», а дыверсія. «А то і наогул галавацяпства», — напісала прапагандыстка ў сваім тэлеграм-канале. Пасля чаго паклікала ўсіх «на пляж».

У сваю чаргу, Мінабароны РФ таксама адмаўляе атаку Узброеных сілаў Украіны. Па звестках вайсковага ведамства, на тэрыторыі аэрадрома «Сакі» на абвалаванай пляцоўцы захоўвання «адбылася дэтанацыя некалькіх авіяцыйных боепрыпасаў».

«У выніку выбуху ніхто не пацярпеў. Авіяцыйная тэхніка на аэрадроме не пашкоджаная. Па дакладах з месца, ніякага агнявога ўздзеяння па абвалаванай пляцоўцы захоўвання боепрыпасаў на аэрадроме не было», — сцвярджае Мінабароны РФ.

Нягледзячы на гэта, улады Сакскага раёна ў Крыме абвясцілі эвакуацыю грамадзян, а вакол месца выбухаў усталяваны пяцікіламетровы перыметр.

МНС акупаванага Крыма паведаміла, што пацярпелі тры чалавекі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0