Рэцэпт на выхадныя. Кексы з дурніцамі — просты рэцэпт ад знакамітага шэф-кухара

Аўтар гэтага рэцэпта — Пол Галівуд, вядомы брытанскі шэф-кухар і тэлевядучы. Гэта добры базавы рэцэпт кексаў, таму смела замяняйце дурніцы ў ім на іншыя ягады. І старайцеся даваць цесту «адпачыць» перад духоўкай — так доўга, як толькі зможаце вытрымаць.

20.08.2022 / 09:43

Фота: BBC Food

Каб згатаваць кексы з дурніцамі, вам спатрэбіцца:

  1. Узбіце разам масла і цукар, потым паступова дадавайце ў сумесь яйкі. Змешвайце сумесь міксерам на працягу трох хвілін. Дадайце муку, разрыхляльнік і мускатны арэх, перамяшайце. Пастаўце сумесь у халадзільнік мінімум на гадзіну, а яшчэ лепей на ноч.
  2. Вазьміце форму для кексаў, змажце яе маслам і запоўніце адтуліны цестам крыху больш чым на палову (гэтага цеста хопіць прыкладна на 8 кексаў). Раскладзіце дурніцы па формах з цестам.
  3. Выпякайце кексы ў духоўцы, разагрэтай да 200 градусаў, на працягу 20 хвілін, ці пакуль кексы не набудуць залаты колер. Падавайце іх цёплымі.

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Чатыры незвычайныя рэцэпты, якія не дадуць прапасці вішням пад канец сезону

Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны

Nashaniva.com