Пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі папярэдзілі і ў Драгічынскім раёне

Сёння паведамлялася, што раптоўныя «планавыя» перамяшчэнні вайсковай тэхнікі абвешчаныя ў Іванаўскім і Столінскім раёнах на Брэстчыне. Цяпер жа стала вядома, што мерапрыемствы па падрыхтоўцы вайскоўцаў і падраздзяленняў пройдуць і на тэрыторыі Драгічынскага раёна, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі гаюн».

14.07.2022 / 22:10

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vayar.mil.by

«У найбліжэйшы час у любы час сутак праз тэрыторыю раёна і населеныя пункты магчымы рух калон вайсковай тэхнікі. Просім грамадзян захоўваць спакой і з разуменнем ставіцца да мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі Узброеных сілаў», — піша раённая газета са спасылкай на ваеннага камісара раёна.

«Беларускі гаюн» адзначае, што Мінабароны Беларусі спецыяльна не паведамляла ні пра якія вучэнні ні ў адным з пералічаных раёнаў Брэсцкай вобласці. Прытым акурат у гэтыя дні ў Драгічынскім і Іванаўскім раёне сілавікі праводзяць масавыя зачысткі мясцовых актывістаў, затрыманыя як мінімум па дзясятку чалавек у кожным з іх.

Чытайце таксама:

У Іванаўскім і Столінскім раёнах абвясцілі пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі

Масавыя затрыманні прайшлі ў Драгічыне, вядома пра як мінімум 10 чалавек

«Дзевяць чалавек затрымалі, а сабаку застрэлілі». Што адбылося ўчора ў Іванаве на Брэстчыне?

Nashaniva.com