Фота: агенцтва «Ваяр»

Фота: агенцтва «Ваяр»

На сайце Іванаўскага райвыканкама сказана, што на тэрыторыі раёна праходзяць планавыя мерапрыемствы па падрыхтоўцы вайскоўцаў і падраздзяленняў.

«У найбліжэйшыя дні праз тэрыторыю раёна і населеныя пункты ў любы час сутак магчымы рух калон ваеннай тэхнікі. Просьба да грамадзян з разуменнем ставіцца да мерапрыемстваў па баявой падрыхтоўцы Узброеных сіл», — гаворыцца на сайце райвыканкама.

Пра такія ж перамяшчэнні паведамляецца і ў Столінскім раёне. Раённая газета «Навіны Палесся» са спасылкай на ваеннага камісара раёна паведаміла, што перамяшчэнні плануюцца з 15 па 20 ліпеня «ў сувязі з заняткамі па баявой падрыхтоўцы».

Варта зазначыць, што абодва раёны мяжуюць з Украінай.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8