Цёплае надвор’е, як і ўсё добрае, мае адну вядомую і брыдкую якасць — рана ці позна заканчвацца. У першыя марозныя дні асабліва востра стаіць пытанне, што рабіць у вольны час. Калі вы ўжо стаміліся рабіць здымкі першага снегу і ледзяшоў для Instagram, а шпацыраваць па горадзе ўжо халаднавата, прапануем наведаць
Сёння гаворка пойдзе пра «GURU Coffee Club», што ў Міхайлаўскім завулку. Месца для кавярні вельмі ўдалае: побач шмат універсітэтаў, галоўны стадыён краіны і, канечне, вакзал. Адным словам, гасцей у гэтай кавярні заўжды шмат. Вось і я вырашыў зайсці, паглядзець, пасмакаваць кавы і пачаставацца бясплатным
Першае, што кідаецца ў вочы, калі падыходзіш да «GURU Coffee Club», — дошка, на якой пералічаныя ўсе цікавасці: кававыя кактэйлі, чайныя цырымоніі, кінаспатканні ў нядзелі, выстава графічных работ,
Што ўнутры?
Прынамсі я чакаў чагосьці больш незвычайнага. Нягледзячы на тое, што мастацкая ідэя ў дэкоры прысутнічае, інтэр’ер даволі тыповы для ўстановаў такога кшталту: дошкі з надпісамі, паліцы з кнігамі, светлыя сцены.
Прасякнуцца атмасферай гэтага варыянта
Кава? Цэны?
«GURU Coffee Club» — не тое месца, куды трэба прыходзіць паесці: з ежы тут толькі дэсерты, якія ў сярэднім каштуюць па 25 тыс. за кавалачак. GURU не мае ўласнай кухні, але «Шакаладны торт» і «Вішнёвы Захер», што я замовіў, былі свежыя і даволі смачныя. Што да кавы, якая мае вельмі яскравы водар і смак, то гэта, безумоўна, моцны бок кавярні. Сярэдняя цана кавы — 30–40 тыс. Не скажу, што танна, але даступна.
Навошта ісці?
Чаму не?
Не ісці, калі чакаеце чагосьці вытанчанага і незвычайнага.