Машына знаходзілася на стаянцы Шчучынскага РАУС. Як падазраюць у міліцыі, жанчыну падштурхнула на такі ўчынак жаданне дапамагчы затрыманаму мужчыну.
«У якасці падазраванай выступае непрацуючая жыхарка раёна 1966 года нараджэння, — піша „Гродзенская праўда“ са спасылкай на начальніка следчага падраздзялення Івана Новікава. — Пасля таго як яе сужыцеля даставілі ў райаддзел за здзяйсненне дробнага хуліганства, жанчына адважылася на неабдуманы крок».

«Яна пералезла праз плот і прайшла на тэрыторыю райаддзела ўнутраных спраў. У той момант, калі полымя ўжо перабралася на шчыток пярэдняга крыла, на вуліцу выйшаў памочнік аператыўнага дзяжурнага РАУС. Ён патушыў агонь і затрымаў зламысніцу».

Матывацыя такога ўчынку пакуль не зразумелая супрацоўнікам РАУС: сужыцеля падазраванай прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці менавіта за тое, што ён усчаў з ёй скандал. Канчатковую версію таго, што адбылося, высветліць следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?