Уладальнікаў Нобелеўскіх прэмій за 2012 год назавуць ў Стакгольме і Осла з 8 па 15 кастрычніка.

Адкрые тыдзень Нобелеўскі камітэт, які 8 кастрычніка ў 12.30 назаве імёны ўладальнікаў узнагароды ў галіне медыцыны або фізіялогіі.

У аўторак і ў сераду<8v> стануць вядомыя імёны лаўрэатаў у галіне фізікі і хіміі. Дату прэзентацыі Нобелеўскага лаўрэата за 2012 год па літаратуры Шведская акадэмія, якая адказвае за гэтую працу, пакуль не назвала.

Працягнецца тыдзень абвяшчэння Нобелеўскіх лаўрэатаў у пятніцу ў Осла, дзе Нарвежскі Нобелеўскі камітэт назаве ўладальніка прэміі міру.
Сёлета ў спісе значацца 231 кандыдатаў. Сярод іх і беларускі праваабаронца, палітвязень Алесь Бяляцкі.

Завершыцца Нобелеўскі тыдзень у панядзелак 15 кастрычніка ў Стакгольме, дзе назавуць уладальніка прэміі ў галіне эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?