Аўтобус МАЗ хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» сутыкнуўся з машынай хуткай дапамогі ў цэнтры Мінска — у раёне Акадэміі навук.

ДТЗ адбылося на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава.

Трох супрацоўнікаў хуткай дапамогі, уключаючы кіроўцу, даставілі ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай дапамогі Мінска. Пра гэта паведамілі ва ўстанове аховы здароўя.

Саму машыну адкінула на 100 метраў.

Паводле папярэдніх дадзеных, стан пацярпелых у ДТЗ цяжкі ці блізкі да цяжкага. Цяпер яны знаходзяцца ў траўматалагічным аддзяленні.

У аўтобусе на момант аварыі знаходзіўся толькі кіроўца. Нейкіх сур'ёзных траўмаў ён не атрымаў. Зараз на месцы здарэння працуюць спецыялісты, якія высвятляюць прычыну аварыі.

З-за аварыі было часова абцяжараны рух аўтатранспарту ў раёне Акадэміі навук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?