Выпадак здарыўся ў суботу, 29 верасня. Інфармацыя паступіла ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у 11:54 ад жыхароў дома па вуліцы Сердзіча, 18, корпус 1.

Высветлілася, што пры правядзенні тынковачных прац па вонкавым аздабленні фасада жылога дома, адбыўся абрыў троса электрычнай люлькі, якая знаходзілася паміж чацвёртым і пятым паверхамі дзевяціпавярховага жылога дома.

Супрацоўнікі МНС выратавалі з люлькі двух мужчын 1970 г.н. і 1994 г.н., фасадчыкаў ТАА «Мінскрамбуд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?