На месцы аўтабазы прадпрыемства
Так сёння выглядае тэрыторыя меркаванай забудовы.
Забудоўшчык прыводзіць схему ўчастка.
Як адзначаецца на сайце, будоўля павінная пачацца ў снежні 2012 — студзені 2013 года, генеральным падрадчыкам абраны МАПІД. Набыццё кватэр будзе магчымае шляхам долевага ўдзелу грамадзян у будаўніцтве. Выхад праектнай дэкларацыі чакаецца ў канцы гэтага года.
Дадамо, што сёння яшчэ два забудоўшчыкі прапануюць гатовыя кватэры ў дадзеным квартале. За метр у
Адносна перспектываў развіцця панэльнага домабудавання ў Мінску не раз выказваўся галоўны архітэктар горада Аляксандр Пятроў, які не хавае свайго негатыўнага стаўлення да такога тыпу жылля. Паводле яго словаў, яно не надае гораду належнай эстэтыкі і спрыяе павелічэнню колькасці прыезджых з рэгіёнаў. «Горад нарэшце прыняў рашэнне: забараніць камерцыйнае будаўніцтва панэльных дамоў, — сказаў Пятроў ў адным з нядаўніх інтэрв’ю. — Калі ты камерсант — будуй дарагое жыллё, якое ўпрыгожыць горад». На запланаваную будоўлю па вул. Усходняй, відавочна, дадзенае рашэнне не распаўсюджваецца.