18 верасня пачалося датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, за 2 дні «прагаласавалі» больш за 7% выбарцаў. Ніякіх парушэнняў выбарчага заканадаўства Цэнтрвыбаркам не заўважыў.
Тым часам у «Нашу Ніву» дзясяткамі звяртаюцца навучэнцы беларускіх ВНУ, якія сцвярджаюць, што вымушаныя галасаваць датэрмінова. У іншым выпадку іншагароднім пагражаюць высяленнем з інтэртату. Астатнім абяцаюць праблемы на сесіі. Затое студэнты, якія прагаласавалі датэрмінова, атрымаюць дадатковы выходны.
Вось што паведаміў студэнт БНТУ:
«Прайшла выхавацелька па пакоях і сказала, каб усе датэрмінова прагаласавалі. Тое самае і ў універы: куратар і намеснік дэкана прыходзілі «нагадваць» пра датэрміновае галасаванне,а ў абмен — выходныя пятніца і субота. Наша гародніна бязвольная адразу ж пабегла ставіць птушачкі… Які сорам…»
Журналісты НН высвятлялі, чаму студэнты найбуйнейшай тэхнічнай ВНУ галасуюць датэрмінова:
«Даюць магчымасць пасля два дні прагуляць», — шчыра патлумачыў студэнт. «У нас чалавек