З нагоды Дня горада «Комсомольская правда в Беларусі» ўзяла інтэрв’ю з галоўным архітэктарам сталіцы Аляксандрам Пятровым. Вось што ён сказаў пра так званы Дом Чыжа, гіганцкі жылы будынак, што паўстаў на самай дарагой зямлі сталіцы, над Траецкім прадмесцем. Домам Чыжа яго называюць, бо яго збудавала фірма «Трайпл».

«Я б сказаў, што ён не прыціснуў Траецкае прадмесце — ён яго уключыў у тканіну горада, — сказаў Пятроў.
— Раней Траецкае было адасобленым востравам. Сёння гэты дом я магу называць „Латкінскі“ (па прозвішчы архітэктара), ён спускаецца каскадам да Траецкага прадмесця, уключаючы яго ў гарадскую забудову. І гармонія там пэўная ёсць».

Густы і ўяўленні сп. Пятрова у гэтым выказванні — як на далоні.

Нагадаем, што класік беларускай архітэктуры Леанід Левін раскрытыкаваў Дом Чыжа. Ён лічыць яго безгустоўнай гаргарай, якая разбурае ансамбль цэнтра сталіцы.

А Сяргей Сергачоў, доктар архітэктуры, прафесар, загадчык кафедры «Архітэктура грамадскіх будынкаў» БНТУ, назваў гэты дом «драмай нашай архітэктуры». «Яго з’яўленне ў гэтым месцы, як і некаторых іншых будынкаў у цэнтры, — следства горадабудаўнічай ўсёдазволенасці… Была камфортнае асяроддзе: спакойная акваторыя, мілае, кранальнае Траецкае прадмесце. І раптам уварвалася нешта чужое, адзін аб’ём наехаў на іншы, на трэці. Паўстала напружанне, якое там зусім ні да чаго».

А найлепшы беларускі архітэктурны блогер Дарыюс сказаў пра архітэктара Ладкіна, што той «увойдзе ў гісторыю горада і падручнікі архітэктуры як тыя цынічны вандал, які пагнаўся за доўгім рублём ўплывовага заказчыка».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?