Ігар Бокій (злева), золата выйграў аўстраліец Чарлз Боўэр.
Оскар Пісторыус з Паўднёвай Афрыкі выйграў 200 м з сусветным рэкордам.
Беларускія спартоўцы маюць ужо тры медалі (адзін залаты, адзін сярэбраны і адзін бронзавы) на Паралімпійскіх гульнях, што праходзяць у Лондане.
Нагадаем, што ў пятніцу золата на 100 м батэрфляем заваяваў Ігар Бокій.
У суботу Ігар выйграў срэбра на 50м вольным стылем. А бронзавы медаль учора заваяваў у трайным скачку Аляксандр Субота.
XIV Летнія Паралімпійскія гульні праходзяць у Лондане з 29 жніўня па 9 верасня.У іх бярэ ўдзел 4 200 спартоўцаў з 166 краін. Будзе разыграна 502 камплекты ўзнагарод у 20 відах спорту.
Беларусы выступаюць у сямі відах: лёгкай атлетыцы (7 удзельнікаў), плаванні (6), акадэмічным веславанні (8), фехтаванні (5), дзюдо (2), веласпорце (2), паўэрліфтынгу (1).
0
0
0
0
0
0