Аляксандр Атрошчанкаў быў прэс-сакратаром Андрэя Саннікава падчас прэзідэнцкіх выбараў-2010. Пасля Плошчы трапіў за краты па абвінавачанні ў беспарадках. На волю выйшаў у верасні летась, не напісаўшы прашэнне аб памілаванні.

Жонка Аляксандра — праваабаронца Дар’я Корсак. Бацькі вырашылі назваць сына Нілам. Вага малога — 3,5 кг, рост — 53 см.
Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаванняў. Хай расце Ніл разумным і здаровым, бацькам на радасць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?