Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон адмяніў паездку ў Лондан, прызначаную на 27 ліпеня.

Толькі ў адрозненне ад Лукашэнкі, якому брытанцы не далі візы за парушэнне міжнародных стандартаў і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, Рахмону запрашэнне даслаў брытанскі прэм’ер.

Але прэзідэнт Таджыкістана адмовіўся ад паездкі, прычыны не ўдакладняюцца.

У той жа час мясцовая служба «Радыё Свабода» са спасылкай на крыніцу ў дэлегацыі прэзідэнта паведамляе, што паездка адменена з напружанай сітуацыі ў Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці.

***

У аўторак раніцай у Горным Бадахшане пачалася спецаперацыя ўрадавых сіл па затрыманні меркаваных забойцаў генерала спецслужбаў Абдулы Назарава. Раней улады заявілі пра гібель 12 таджыцкіх вайскоўцаў і 23 параненых, і 30 загінуўшых сярод прыхільнікаў узброеных антыўрадавых груп. Па іх словах, ахвяраў сярод мірных грамадзян няма. Паводле неафіцыйных дадзеных, колькасць ахвяр сярод урадавай арміі і мірнага насельніцтва нашмат большая, як мяркуецца, больш за 100 чалавек. Праверыць дакладнасць інфармацыі не ўяўляецца магчымым. Сувязь з рэгіёнам адключаная, улады не даступныя для каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0