Віноўніку аварыі, што здарылася пад Гродна 28 чэрвеня, пагражае да 5 гадоў зняволення. Пра гэта расказалі журналістам на брыфінгу ва Упраўленні Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці, паведамляе tutgrodno.com.

Справа распачатая паводле ч.2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да кіроўцы «Опеля». Цяпер праводзіцца шэраг экспертыз: судова-медыцынская, транспартна-тэхнічная і псіхіятрычная. Меру стрымання для кіроўцы не абіралі, ён абавязаны з’явіцца па патрабаванні следчых.

Нагадаем, што ў канцы чэрвеня кампанія студэнтаў першага курса Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы накіроўвалася за горад, каб адзначыць паспяховую здачу экзаменаў. Па дарозе яны наладзілі гонкі паміж сабой, на трох машынах спрабавалі абганяць адзін аднаго. На мосце праз раку Ласасянка кіроўца «Опеля» не справіўся з кіраваннем і зачапіў сустрэчную машыну «Рэно».

Затым «Опель» перакуліўся на дах і сутыкнуўся з яшчэ адной машынай. У выніку аварыі загінула 18-гадовая дзяўчына. Шасцёра чалавек атрымалі траўмы. Пасведчанне кіроўцы малады чалавек атрымаў за два тыдні да здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?