«Набліжаючыся да чыгуначнага моста, кіроўца МАЗа ўбачыў веласіпедыста і, каб аб’ехаць яго, так рэзка павярнуў руль налева, што грузавік упаў на бок», — паведамілі ў прэс-службе ДАІ Гродзенскай вобласці. Машына вылецела на сустрэчную паласу і перагарадзіла адразу дзве паласы. Увесь пясок высыпаўся на дарогу. На шчасце, у момант ДТЗ насустрач МАЗу не ехалі легкавушкі.

Мужчына, які кіраваў самазвалам, адкараскаўся ўдарамі і парэзамі, удакладнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?