У прыватнасці, кампанія расказала пра істотнае скарачэнне колькасці абанентаў беларускага аператара. У параўнанні з I кварталам колькасць кліентаў life:) скарацілася на 29,4%, — з 1,7 да 1,2 млн карыстальнікаў.

Працягвае падаць выручка кампаніі. У красавіку — чэрвені яна склала $13,88 млн, а год таму дасягала $16 млн. Паказчык EBITDA (прыбытак да выплаты падаткаў, працэнтаў і амартызацыі) зноў адмоўны — мінус $2,338 у параўнанні з мінус $2,838 годам раней. Капітальныя выдаткі аператара выраслі з $3,5 млн да амаль $4,9 млн.

Як адзначылі ў Turkcell, цяперашняя і будучая эканамічная сітуацыя ў краіне можа неспрыяльна адбіцца на дзейнасці беларускага life:).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?