У новым сезоне расійская тэлезорка Ксенія Сабчак не будзе весці рэаліці-шоу«Топ-мадэльпа-руску» на тэлеканале Муз-ТВ.

«Я больш не буду весці праграму „Топ-мадэльпа-руску“ на канале Муз-ТВ. Мне крыўдна, бо гэта аўтарская перадача, я была яе тварам.

Для мяне прычына такога рашэння ясная — нельга працаваць на тэлебачанні і выказваць адкрыта сваё меркаванне.
Цалкам відавочна, што гэта палітычнае рашэнне, але больш крыўдна, што гэта дабралася і да забаўляльнага канала», — напісала Сабчак.

Апошнім часам Ксенія Сабчак прымала актыўны ўдзел у акцыях пратэсту ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?