Выйшаў трэці альбом каманды родам з Маладзечна, добра вядомай не толькі заўсёднікам паб-клуба «Графіці», але і ўсім аматарам музыкі рэгі на постсавецкай прасторы. Клім і Кешман з кампаніяй зрабілі стаўку на актыўную канцэртную дзейнасць па краінах былога Саюзу і не памыліліся «Реанимацию» яны ўжо выдалі ў статусе знакавай рэгі-каманды. Адпаведны статусу і размах — у працы з дыскам узялі ўдзел ажно 17 музыкантаў, а сам запіс атрымаўся проста бездакорным, што па-ранейшаму застаецца вялікай рэдкасцю для Беларусі.

З Botanic Project мог бы атрымацца някепскі поп-праект з налётам усходняй філасофіі.
Музыкі яўна ўяўляюць, як стварыць ненапружныя тэксты ды даць якаснага мяккага саўнду. Часам і сапраўды здаецца, што з калонак гучыць някепская расейская папса а-ля Агуцін («Мороз», «Почему», «Воздушный шар»). Прытым папракнуць у кан'юнктурнасці і няшчырасці музыкаў няма ніякіх падставаў. Яны такім чынам дыхаюць і жывуць. І цалкам здольныя даваць майстар-класы «паэтам-песеннікам» наконт таго, як стварыць годную кампазіцыю.

Але не ўсе тэксты «батанікаў» прыдаліся б эстраднікам. Пры ўсёй агульнай лагоднасці, сустракаюцца ў іх і вострасацыяльныя ноткі — пра тое, як прэзідэнтам быць няпроста, як і адмарозкам, якія выконваюць загад («Растаманы») альбо пра простага беларускага героя (адзін з цьвікоў альбома — «Снайпер»). Па выніку — Botanic Project стварылі цэльны і гарманічны альбом, які слухаць адно задавальненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?