Абмежаванне руху будзе доўжыцца ўвесь сённяшні дзень, аж да 21:00. Як паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», тут будуць праводзіцца дарожныя працы.
У дзяржаўнай установе ўдакладнілі, што перакрыццё вул. Гусоўскага выкліканае выкананнем капітальнага рамонту. Завяршыць яго плануецца праз два дні. Дарожнікі сёння перакрыюць праезную частку ў бок вул. Харкаўскай, а заўтра — у процілеглым кірунку (вул. Кальварыйскай). У сераду рух закрыюць з 07:00 да 21:00.
Як адзначылі ў «Мінсктрансе», тралейбусы № 7, 9 пусцяць у абыход вуліцы Гусоўскага.
0
0
0
0
0
0