У Мінску ў сувязі з выкананнем работ па капітальнаму рамонту вул. Гусоўскага змяняецца рух тралейбусаў. Аб гэтым паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Так, 17 ліпеня да 21.00 рух тралейбусаў маршрутаў нумары 7, 9 з боку вул. Кальварыйскай арганізуецца па вул. Прытыцкага, прасп. Пушкіна, вул. Панамарэнкі, у зваротным напрамку — без змяненняў.

А 18 ліпеня з 7.00 да 21.00 рух тралейбусаў маршрутаў нумары 7, 9 з боку вул. Панамарэнкі арганізуецца па прасп. Пушкіна, вуліцах Прытыцкага, Кальварыйскай, у зваротным напрамку — без змяненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?