У даліне Удзонэ рэльеф гарысты.

У даліне Удзонэ рэльеф гарысты.

11-гадовая Ангеліна Судаленка ўпала з ровара і разбіла галаву аб каменне. Верталёт «Хуткай дапамогі» даставіў яе ў шпіталь, але адратаваць дзіця не ўдалося.

Страшная трагедыя здарылася а 17-й гадзіне ў мінулую сераду.

Дзяўчынка прыехала ў Італію з групай дзяцей Чарнобыля на аздараўленне.
Яна трапіла ў сям’ю ў правінцыю Асці, што ў П’емонце, на паўночным захадзе Італіі. Жыла яна ў даліне Удзонэ, блізка мяжы з Італіі з Францыяй. Рэльеф там гарысты.
Дзеці паехалі на раваровую экскурсію. І дзяўчынка выпадкова з’ехала з дарогі пад абрыў.
На бяду, там аказаўся камяністы адхон глыбінёй 4,5 м. Куляючыся, Гэля некалькі раз ударылася галавой у валуны.

Экскурсаводка кінулася на ратунак, выклікала карабінераў-ратавальнікаў. Усё марна. Дзіця памерла да прыбыцця ратавальнікаў з доктарам.

Вядзецца следства. Апыталі і экскурсаводку, і сяброў-дзяцей.

Мясцовая прэса піша, што ўвагу следчых прыцягнуў той факт, што ў месцы здарэння раней на краі дарогі стаяла агароджанне-парэнча, метры чатыры ўдоўжкі, але ад старасці яна была паваліўшыся.

Каб заставаліся там парэнчы, мо яны ўратавалі б маладое жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?