Новае размеркаванне месцаў у кіраўнічай радзе Міжнароднага валютнага фонду ўлічвае рост вагі emerging economies — новых эканамічна магутных дзяржаваў. Вырасла колькасць галасоў Кітая. Што да нашага рэгіёна, то ўпершыню месцы — і ўплыў на размеркаванне грошай — атрымаюць некалькі краін былога савецкага лагера. Польшча будзе мець месца ў Радзе на прынцыпе ратацыі са Швейцарыяй, а Чэхія — з Венгрыяй, Аўстрыяй і Турцыяй. Мяркуецца, што такое прадстаўніцтва ўзмоцніць інтарэсы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

МВФ быў створаны пасля Другой сусветнай. Гэта свайго роду глабальная каса ўзаемадапамогі. МВФ дае крэдыты пад мінімальны працэнт у выпадках, калі нейкія краіны трапляюць у патрэбу. Беларусь атрымала крэдыт МВФ у 2009 годзе, калі засталася практычна без золатавалютных рэзерваў. Агромныя сродкі МВФ вылучыў у апошнія гады Грэцыі, каб уратаваць дзяржаву ад банкруцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?