«Нашай Ніве» сталі вядомы некаторыя падрабязнасці здымкаў польска-беларускага фільма «Жыве Беларусь». Крыніца з творчай групы расказала пра падрабязнасці здымкаў і падрыхтоўку сцэнара фільма.

Кадр з фільма «Жыве Беларусь» - «дзядуха» ў так званым «Пакоі для вольнага часу і інфармавання», ці, як яе клічуць у войску, «ленінцы».

Кадр з фільма «Жыве Беларусь» - «дзядуха» ў так званым «Пакоі для вольнага часу і інфармавання», ці, як яе клічуць у войску, «ленінцы».

Для параўнання: знакамітая «ленінка» з войска Сяргея Гудзіліна.

Для параўнання: знакамітая «ленінка» з войска Сяргея Гудзіліна.

Сцэна ў душы.

Сцэна ў душы.

Для параўнання: сапраўдная вайсковая лазня ў беларускім войску. Фота Сяргея Гудзіліна, 2010 г.

Для параўнання: сапраўдная вайсковая лазня ў беларускім войску. Фота Сяргея Гудзіліна, 2010 г.

Вялікая частка ў фільме прысвечана прыгодам галоўнага героя (Vinsent) ў беларускім войску.
Уся сцэнаграфія для гэтых здымкаў рабілася на аснове здымкаў рэпарцёра НН Сяргея Гудзіліна з беларускага войска. Здымкі вывучаліся на этапе падрыхтоўкі фільма працоўнай группай у Міністэрстве культуры Польшчы і на французскім Canal+. Паводле іх пісаўся сцэнар і рабіўся мантаж дэкарацый — для большай натуральнасці беларускіх вайсковых рэалій.
Нагадаем, што гэты першы поўнаметражны мастацкі фільм, які апавядае пра змаганне сучаснай Беларусі за свабоду і незалежнасць.

Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя спісы. У войску ён пачынае весці дзённік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзённік перарастае ў адкрытае супрацьстаянне з рэжымам.

Фільм «Жыве Беларусь» здымаўся ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Першы паказ фільма адбыўся на кінакірмашы ў Канах.

Вось трэйлер стужкі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?