У лагеры «Купалінка», што пад Радашкавічамі, 11 чэрвеня патануў хлопчык. Пра гэта «НН» паведаміла чытачка, чыя дачка адпачывае ў лагеры.

У «Купалінцы» пацвердзілі факт трагедыі, але пра акалічнасці гаварыць не сталі. Супрацоўніца лагера заявіла, што кіраўніцтва прадпрыемства, якому належыць лагер, забараніла даваць каментары на гэту тэму.

Лагер «Купалінка» належыць ААТ «Завод сродкаў комплекснай аўтаматызацыі».

З пачатку 2012 года ў Беларусі патанулі 167 чалавек, з іх 15 непаўналетніх, паведамляе БЕЛТА. Больш за ўсё трагедый на вадзе адбылося ў Віцебскай вобласці — загінулі 37 чалавек. У Мінскай вобласці патанула 28 чалавек, у Брэсцкай — 27, Магілёўскай — 25, Гомельскай — 22, Гродзенскай — 18 і ў Мінску — 10 чалавек.

Спосабы ратавання на вадзе

Першая дапамога пры ўтапленні

Відэа osvod.belarusinfo.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?